BE RU EN

Трамп падпісаў указ пра ліквідацыю федэральнага агенцтва, якое кіруе «Голасам Амерыкі» і «Радыё Свабода»

  • 15.03.2025, 12:58

Пад загад патрапілі яшчэ шэсць арганізацый.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 14 сакавіка падпісаў указ пра ліквідацыю сямі федэральных агенцтваў, якія вызначаныя «непатрэбнымі», паведамляецца на сайце Белага дому.

Сярод іх – Агенцтва глабальных медыя, якое кіруе праектамі «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі», паведамляе «Суспільне».

Таксама ў загадзе Трампа пазначаныя наступныя арганізацыі:

Федэральная служба пасярэдніцтва і прымірэння;

Міжнародны навуковы цэнтр імя Вудра Вільсана Смітсанаўскага інстытута;

Інстытут музейных і бібліятэчных паслуг;

Міжведамасная рада ЗША ў пытаннях бяздомнасці;

Фонд фінансавых установаў развіцця супольнасцяў;

Агенцтва развіцця бізнэсу меншасцяў.

У дакуменце сказана, што кіраўнікі гэтых арганізацый павінны цягам сямі дзён падаць справаздачу аб пацвярджэнні выканання загаду і растлумачыць, якія функцыі дзяржаўнай установы, калі такія ёсць, заканадаўча неабходны і ў якім аб'ёме.

Апошнія навіны