УСУ спынілі расейцаў і перайшлі ў контратаку на найважнейшым адрэзку фронту
- 15.03.2025, 20:30
Сітуацыя змянілася на карысць Украіны.
Украінскія вайскоўцы спынілі расейцаў на подступах да Пакроўска. Аператыўная сітуацыя на гэтым кірунку стабілізавалася.
Пра гэта ў эфіры «КІЕЎ24» расказаў вайсковец 68-й егерскай брыгады з поклічам «Гусь».
«Стабілізавалася сітуацыя на кірунку. Я, вядома, магу гаварыць пра зону адказнасці сваёй брыгады. Скажу, што ворага на подступах да Пакроўска мы спынілі. Ён не ідзе далей. Нейкія варожыя атакі на асобныя пазіцыі ідуць не першы месяц, беспаспяховыя», – сказаў «Гусь».
Паводле ягоных словаў, у апошні час УСУ пачалі лакальныя контратакі на адпаведным кірунку фронту. Вораг адкінуты ад трасы Пакроўск – Канстанцінаўка, якую акупанты хацелі ўзяць пад кантроль.