BE RU EN

«А так ужо пахла вясной»: Беларусь накрылі снегапады

  • 15.03.2025, 14:09

Сацсеткі запоўніліся відэа.

У Беларусь у канцы тыдня вярнулася зіма. Як і абяцалі сіноптыкі, вечарам у пятніцу і раніцай суботы цыклон прынёс снегапады. Беларусы запоўнілі сацсеткі відэа пра тое, як гэта выглядала ў розных месцах краіны, піша «Зеркало».

Снегапады пачаліся бліжэй да вечара пятніцы, 14 сакавіка, і доўжыліся да раніцы суботы. «А так ужо пахла вясной», – напісала ў каментары да свайго відэа адна з жыхарак Менска.

«Беларусь, у 05.10 15 сакавіка выпаў снег», – піша іншы карыстальнік TikTok.

Снегапад прайшоў і ў Магілёве. «Не чакалі, а снег прыпёрся», – піша жыхарка гэтага горада.

На Гомельшчыне сітуацыя падобная.

«У прыроды няма дрэннага надвор'я, але хочацца ўжо цяпла», – піша жыхарка рэгіёну.

Не абышлося без снегу і на захадзе Беларусі. Вось як выглядалі раніцай суботы Ганцавічы Берасцейскай вобласці.

Апошнія навіны