BE RU EN

Мянчанка прыйшла ў хімчыстку і даведалася, што бабуля пакінула ёй спадчыну

  • 15.03.2025, 14:55

У падушцы знайшлі чатыры тысячы даляраў.

У Менску дзяўчына прынесла ў клінінгавую кампанію падушку для чысткі, а супрацоўнікі знайшлі ў ёй скрутак з больш чым чатырма тысячамі даляраў – спадчыну ад бабулі. «Лунінецкія навіны» даведаліся, што было далей.

Гісторыя, вартая Ільфа і Пятрова, днямі адбылася ў Менску. Толькі схаваная спадчына была не ў адным з дванаццаці крэслаў знакамітага гарнітура, а ў звычайнай падушцы.

Як расказаў гаспадар адной са сталічных фірмаў чысткі падушак, такога ў ягонай 18-гадовай практыцы яшчэ не сустракалася. Пры апрацоўцы пёраў знаходзілі ўсякае: сашчэпкі, цвікі, шпількі. Але каб адразу больш за чатыры тысячы даляраў, загорнутых у пакет, – не здаралася.

– У мяне і ў думках не ўзнікла прысвоіць грошы сабе, – кажа мужчына. – Адразу ж аддаў знаходку кліентцы. Дзяўчына была ў здзіўленні і захапленні. Яна расказала, што падушка належала яе бабулі, якая летась памерла. Бабулька намякала ўнучцы, што, маўляў, пакінула для цябе спадчыну, а дзе, не ўдакладніла. І вось тут такі сюрпрыз.

Апошнія навіны