BE RU EN

Прэм'ер Польшчы адрэагаваў на выхад у фінал турніру ў Індыян-Уэлсе Сабаленкі

  • 15.03.2025, 16:58

Полька Іга Свёнтэк не здолела прабіцца ў фінальную стадыю.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падзяліўся думкамі аб выхадзе ў фінал турніру WTA 1000 у Індыян-Уэлсе "нейтральных" тэнісістак Арыны Сабаленкі з Беларусі і Міры Андрэевай з РФ.

«Расея і Беларусь падолелі Польшчу і ЗША на шляху да фіналу ў Індыян-Уэлсе - мне гэта не падабаецца. Здагадайцеся, чаму. Але ўрэшце, гэта ўсяго толькі тэніс, ці не так?», - напісаў Туск у X.

Нагадаем, што нават пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны жаночыя і мужчынскія тэнісныя асацыяцыі дазваляюць спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

Нядаўна ў паўфінале «нейтральная» тэнісістка з расейскім пашпартам Андрэева ​​падолела польку Ігу Свёнтак (WTA № 2). А «нейтральная» Сабаленка падолела Мэдысан Кіз (№ 5 WTA).

Апошнія навіны