УСУ знішчылі чатыры расейскія сістэмы СПА
- 15.03.2025, 18:14
Іх сумарны кошт складае $56 мільёнаў.
Байцы з 429-га асобнага палка беспілотных сістэм "Ахілес" знішчылі чатыры расейскія самаходныя зенітныя ракетна-гарматныя комплексы "Панцыр-С1". Іх сумарны кошт складае амаль 56 мільёнаў даляраў.
На відэа паказана, як 4 расейскія ЗРПК знішчаюцца з дапамогай ударных БПЛА на тэрыторыі Расеі, паведамляе Цензор.НЕТ.