Холанд хутчэй за ўсіх у гісторыі чэмпіянату Англіі набраў 100 балаў па сістэме «гол+пас»
- 15.03.2025, 19:20
На рахунку нарвежскага футбаліста 84 галы і 16 дзейсных перадач у 94 сустрэчах.
Нападнік «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд стаў рэкардсменам Англійскай прэм'ер-лігі (АПЛ), хутчэй за ўсіх дасягнуўшы адзнакі ў 100 балаў па сістэме «гол+пас».
24-гадовы нарвежац забіў пенальці на 11-й хвіліне хатняга матчу 29-га тура супраць «Брайтана». На яго рахунку 84 галы і 16 дзейсных перадач у 94 сустрэчах.
Папярэдняму рэкардсмену, Алану Шырэру, спатрэбілася 100 матчаў, каб дасягнуць гэтай адзнакі.
Пасля першага тайма "Манчэстэр Сіці" выйграе з лікам 2:1.
Холанд выступае за "Манчэстэр Сіці" з 2022 года. У складзе англійскага клуба нарвежац выйграў два чэмпіянаты Англіі, Кубак Англіі, Суперкубак Англіі, Лігу чэмпіёнаў і Суперкубак УЕФА. Холанд з'яўляецца рэкардсменам па колькасці забітых мячоў за нацыянальную каманду Нарвегіі (38).