Пажар на нафтабазе ў Туапсэ тушаць другі дзень
- 15.03.2025, 22:17
Яе атакавалі дроны.
Пажар на нафтакомплексе ў Туапсэ працягваецца другі дзень. Экстранныя службы прыцягнулі дадатковыя сілы для тушэння агню: зараз у ліквідацыі ўзгарання задзейнічана 188 чалавек і 55 адзінак тэхнікі, паведамляе аперштаб Краснадарскага краю.
"Супрацоўнікі МНС Расеі і экстранныя службы рэгіёну працягваюць астуджаць сценкі падпаленага рэзервуара, а таксама суседнія да яго канструкцыі, каб не дапусціць распаўсюджвання агню", – напісалі ў Telegram-канале аператыўнага штаба. У штабе запэўнілі, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
Пажар на нафтабазе ў Туапсэ адбыўся ўначы 14 сакавіка ў выніку атакі БПЛА. Загарэўся адзін з рэзервуараў з бензінам ёмістасцю 20 тыс. тон.