BE RU EN

Больш за 100 тысяч чалавек выйшлі на антыўрадавы пратэст у Бялградзе

  • 15.03.2025, 21:05

Дэманстранты нясуць плакаты з надпісам "Яму канец!" і скандуюць «Уздымайся!»

На плошчы Славія і перад парламентам у цэнтры Бялграда сабраліся шматтысячныя калоны пратэстуючых, піша RTS.

Паводле ацэнак сербскага МУС, у акцыі бярэ ўдзел 107 тыс. чалавек.

Пратэстоўцы выступаюць супраць прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча. Яны нясуць плакаты з надпісам "Яму канец!" і скандуюць "Уздымайся!", паведамляе CP24. Пратэстанты паляць піратэхніку, дымавыя шашкі і ўзрываюць петарды.

Апошнія навіны