Поўдзень ЗША накрыў магутны шторм
- 15.03.2025, 21:40
Ёсць ахвяры.
У ЗША магутны шторм пакінуў без святла сотні тысяч дамоў. Стыхія забрала жыцці амаль 20 чалавек.
Пра гэта паведамляе NBC News.
Моцны шторм накрыў Сярэдні Захад і Поўдзень ЗША, выклікаўшы маштабныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры. У штаце Місуры стыхія забрала жыцці сама меней 11 чалавек, а больш за 316 тысяч спажыўцоў засталіся без электразабеспячэння.
У Арканзасе пацверджана гібель трох чалавек, яшчэ 29 чалавек атрымалі раненні ў выніку начнога ўдару непагадзі. У штаце Тэхас у раёне Амарыла загінулі чатыры чалавекі. У Аклахоме адзін чалавек патрапіў у дым ад лясных пажараў і не выжыў.
Паводле ацэнак сіноптыкаў, суровае надвор'е пагражае 138 мільёнам амерыканцаў. Папярэджанне аб магчымых тарнада ўжо абвешчана ў:
Ілінойсе,
Місуры,
Арканзасе,
Місісіпі,
Індыяне,
Кентукі.
Усяго, паводле звестак выдання, сама меней 19 чалавек загінулі, а яшчэ дзясяткі атрымалі раненні.