Шайба Аляксея Протаса дапамагла «Вашынгтону» распляжыць «Сан-Хасэ»
- 16.03.2025, 10:33
Протас паўтарыў бамбардзірскі рэкорд для беларусаў у НХЛ, які належыць Шаранговічу.
«Вашынгтон Кэпіталз» у чарговым матчы чэмпіянату НХЛ распляжыў на выездзе «Сан-Хасэ Шаркс» з лікам 5:1, а форварды Аляксандр Авечкін і Аляксей Протас забілі па галу.
«Вашынгтон» закінуў тры неўзаемныя шайбы ўжо ў першым перыядзе - вызначыліся Стром, Протас і Рэдыш.
Нападнік Аляксей Протас набраў у гэтым сезоне ўжо 59 балаў (29 галоў і 30 перадач) і паўтарыў бамбардзірскі рэкорд для беларусаў у рэгулярных чэмпіянатах, які належыць Ягору Шаранговічу. Яшчэ адзін бал і ён установіць новую планку.
У трэцім перыядзе Селебрыні скараціў адставанне ў ліку - 1:3, але гэта была адзіная шайба гаспадароў. Ван Рымсдзік павялічыў перавагу гасцей, а пераможную кропку паставіў Аляксандр Авечкін на 11-й хвіліне перыяду.
Расейскі форвард замкнуў прастрэл Фехервары, калі каманды гулялі ў роўных складах.