BE RU EN

Макрон назваў чатыры асноўныя элементы гарантый бяспекі для Украіны

  • 16.03.2025, 10:35

І раскрыў імаверны сцэнарый размяшчэння еўрапейскіх войск у краіне.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон расказаў аб тым, што адразу некалькі еўрапейскіх і нееўрапейскіх краін выказалі жаданне далучыцца да кааліцыі для размяшчэння войск ва Украіне.

«Тое, над чым мы працуем, - гэта адкрытая кааліцыя, гэта значыць, франка-брытанская ініцыятыва, але я магу пацвердзіць, што некалькі еўрапейскіх і нават не еўрапейскіх краін выказалі жаданне далучыцца да гэтых намаганняў, калі яны будуць пацверджаныя», - цытуе яго Ladepeche.

Французскі прэзідэнт растлумачыў, што мэтай з'яўляецца ўмацаванне ўкраінскай абароны праз «размяшчэнне ў ключавых пунктах некалькіх тысяч вайскоўцаў ад кожнай краіны», а не масавая адпраўка еўрапейскіх войск.

«Мы фіксуем стратэгічную прысутнасць на ўкраінскай тэрыторыі краін-чальцоў NATO, і гэта з'яўляецца гарантыяй бяспекі, бо ЗША і некалькі чальцоў адмовіліся прыняць Украіну ў NATO», – адзначыў Макрон.

Акрамя таго, прэзідэнт Францыі таксама назваў чатыры асноўныя элементы гарантый бяспекі для Украіны:

неадкладная падтрымка Украіны;

стварэнне фармату ўкраінскага войска;

магчымасць размяшчэння войск на аснове добраахвотнай кааліцыі;

узмацненне еўрапейскай абароны.

Апошнія навіны