У Пуціна распавялі, які «сігнал» перадалі Трампу аб спыненні агню
- 16.03.2025, 12:59
Масква занепакоеная.
Крэмль мяркуе, што заклік да замірэння ва Украіне ўспрымаецца як «спроба даць УСУ час на пераўзбраенне». Расея перадала свой «сігнал» ЗША.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на памочніка расейскага дыктатара Юрыя Ушакова, якога цытуе РІА «Новости».
«Успрымаем гэта як спробу даць перадышку ўкраінскім войскам, якія цяпер перажываюць цяжкія часы, расейскае войска надыходзіць на ўсіх кірунках, і ў гэтай сітуацыі можам успрымаць (замірэнне) як нейкую спробу даць час для пераўзбраення і перагрупоўкі ўкраінскім вайскоўцам», - сказаў Ушакоў.
Памочнік расейскага дыктатара заявіў, што Расея давяла свае «асцярогі» да ЗША.
Са слоў Ушакова, кантакты паміж РФ і ЗША працягваюцца, але не на ўзроўні прэзідэнтаў.
Ён дадаў, што сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна будзе арганізаваная, як толькі з'явіцца неабходнасць. Ушакоў сцвярджае, што сустрэчу можна арганізаваць даволі хутка.