Генштаб УСУ: Украінскія войскі выйшлі з Суджы
- 16.03.2025, 13:26
Апублікаваная афіцыйная мапа.
Сілы абароны Украіны выйшлі з горада Суджы Курскай вобласці для заняцця больш выгадных пазіцый. Пра гэта сведчыць справаздача Генеральнага штаба УСУ.
На афіцыйнай мапе аперацыі ў Курскай вобласці Суджа абазначаная пад кантролем Расеі. Гэта афіцыйнае пацвярджэнне выхаду ўкраінскіх сіл з горада.
У той жа час вораг не пакідае спроб захапіць пазіцыі ўкраінскіх войск. 15 сакавіка на Курскім кірунку адбылося 17 баявых сутыкненняў.