Анджэй Дуда: Трамп мае план, як паводзіць сябе з Пуціным
- 16.03.2025, 14:50
Прэзідэнт ЗША яго ўжыве, калі Расея не пагодзіцца на замірэнне.
Расея дагэтуль не пагадзілася на 30-дзённае замірэнне з Украінай, прапанаванае ЗША. Аднак Дональд Трамп «мае план», як абыходзіцца з Пуціным.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю BBC.
Польскі лідар адказаў на пытанне журналістаў, ці ёсць аснова для далейшых перамоў, калі Расея не пагодзіцца на 30-дзённае спыненне агню.
«Паглядзім. Я разумею, што прэзідэнт Дональд Трамп мае план, як звяртацца з Расеяй, з Уладзімірам Пуціным у гэтай сітуацыі», - падкрэсліў Анджэй Дуда.
Прэзідэнт Польшчы дадаў, што фактычна прэзідэнт ЗША ўжо некалькі разоў сігналізаваў аб гэтым на розных форумах і з розных нагодаў, у заявах, якія Дуда чуў непасрэдна.
«Думаю, ён будзе выкарыстоўваць гэтыя метады», - адзначыў прэзідэнт Польшчы.