BE RU EN

Беларускія мытнікі: Латвія закрыла мяжу

  • 16.03.2025, 16:55

Выстаўленыя спецыяльныя загараджальныя шчыты.

Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) паведаміў: 16 сакавіка з 14:00 Латвія спыніла афармляць транспарт у пункце пропуску "Грыгароўшчына".

Рух грузавікоў і легкавікоў спынены як на ўезд у Беларусь, так і на выезд з краіны. Выстаўлены спецыяльныя загараджальныя шчыты.

У ДМК удакладнілі: пакуль чэргаў у гэтым кірунку няма.

"Разам з тым сітуацыя, якая склалася, можа справакаваць зваротную карціну", - адзначылі ў ведамстве.

Нагадаем, што “Грыгароўшчына” - адзіны дзейны пункт пропуску на беларуска-латвійскай мяжы.

Фотография с камеры наблюдения на пограничном переходе Григоровщина

Апошнія навіны