BE RU EN

У шматпавярховік у Берасці забралася андатра

  • 16.03.2025, 19:43

Мясцовыя жыхары рызыкнулі самі дастаць яе.

У студні аднаго са шматпавярховікаў Берасця 16 сакавіка знайшлі андатру, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Нечаканую госцю заўважылі ў доме па вуліцы Сонечнай. Мясцовыя жыхары рызыкнулі самі дастаць яе, узброіўшыся вядром, а потым перадалі спецыялістам, якія паабяцалі адвезці яе і выпусціць у раку далей.

Між тым заолагі папярэджваюць, што спрабаваць падыходзіць да андатры небяспечна, яна ў большасці выпадкаў паспрабуе ўкусіць. Гэта звязана з тым, што калі андатру заганяюць у кут, яна, як і кожны грызун, каб абараніцца, нападае. Укус небяспечны тым, што ў жывёліны можа быць шаленства.

Са звестак экспэртаў, ёсць адна прыкмета, якая кажа аб тым, што жывёліна збіраецца напасці, і калі ведаць яго, то можна пазбегнуць нападу. Гэта моцны скрыгат зубамі. Рэч у тым, што калі андатра раздражнёная і жадае падаць сігнал, каб яе не чапалі, яна пачынае вельмі інтэнсіўна рухаць ніжняй сківіцай, у выніку чуецца быццам яна рыпіць зубамі.

Апошнія навіны