BE RU EN

Французскі еўрадэпутат патрабуе ад ЗША вярнуць Статую Свабоды

  • 17.03.2025, 9:13

Рафаэль Глюксман раскрытыкаваў Трампа за пазіцыю аб Украіне.

Французскі дэпутат Еўрапарламента Рафаэль Глюксман мяркуе, што ЗША павінны вярнуць Францыі Статую Свабоды, падораную Парыжам у XIX стагоддзі.

Пра гэта ён сказаў на з'ездзе сваёй партыі Place Publique 16 сакавіка, перадае «Еўрапейская праўда».

«Мы збіраемся сказаць амерыканцам... якія звальняюць даследнікаў за праяву навуковай свабоды: «Вярніце нам Статую Свабоды». Мы падарылі яе вам, але, відавочна, вы ёй пагарджаеце. Таму ёй будзе проста цудоўна тут, з намі», – мяркуе палітык.

Таксама еўрадэпутат раскрытыкаваў пазіцыю ЗША наконт поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Статуя Свабоды была створаная французам Агюстам Бартольдзі як падарунак французскага народа амерыканцам у памяць аб звзяе паміж дзвюма краінамі падчас Вайны за незалежнасць ЗША.

Яна была адкрыта 28 кастрычніка 1886 года, у гонар 100-годдзя амерыканскай Дэкларацыі незалежнасці, і зараз стаіць на Выспе Свабоды ў Нью-Ёрку, што на поўдзень ад Манхэтэна.

Апошнія навіны