BE RU EN

Уіткафу давялося восем гадзін чакаць сустрэчы з Пуціным праз Лукашэнку

  • 17.03.2025, 9:30

Беларускі дыктатар быў больш важным госцем для правадыра Крамля.

Спецпрадстаўніку прэзідэнта ЗША ў Блізкім Усходзе Стыву Уіткафу давялося восем гадзін чакаць сустрэчы з правадыром Крамля Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе Sky News.

Уіткаф прыбыў у Маскву ўдзень 13 сакавіка, каб перадаць Пуціну прапанову ЗША аб 30-дзённым спыненні агню, на якую раней даў згоду Кіеў, адзначае тэлеканал. Пасля гэтага спецпасланніку Дональда Трампа давялося чакаць заканчэння сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, які ў той жа дзень прыбыў у расейскую сталіцу.

«Ён змарнаваў не менш за восем гадзін, перш чым яго выклікалі ў Крэмль», — сцвярджае Sky News.

Памочнік расейскага прэзідэнта Юры Ушакоў казаў, што спецпрадстаўніка Трампа паклічуць у Крэмль пасля «сігналу» Пуціна.

Апошнія навіны