«Чаму яблыкі каштуюць даражэй за апельсіны?»
- 8.03.2025, 20:54
Беларусы абураныя коштамі ў супермаркетах.
Жыхары Беларусі працягваюць абмяркоўваць рост коштаў у крамах.
Так пасля скандалу з бульбай у Сеціве параўноўваюць кошт садавіны: імпартныя апельсіны прадаюцца па 3,99 рубля, а беларускія яблыкі - па 4,89, піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%».
Пакупнікі здзіўляюцца, чаму мясцовыя прадукты абыходзяцца даражэй за прывазныя.