BE RU EN

«Узяла крэдыт для сябра на набыццё аўтамабіля, а ён не плаціць»

  • 8.03.2025, 21:14

Адвакатка патлумачыла, як быць.

Нядаўна на партале Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў з'явілася такое пытаньне: «Дапамагла сябру набыць аўто. Узяла на сябе крэдыт з умовай, што сябар будзе працаваць на гэтым аўто і плаціць крэдыт. Паўгода плаціў добра, а зараз адкладае аплату, выдумляючы розныя прычыны».

Са слоў жанчыны, яна брала крэдыт на спажывецкія патрэбы, аўто аформлена на яго. «Сама б я не змагла пацягнуць крэдыт - у мяне пяцёра дзяцей, умовы я абвяшчала без сведкаў. Як зрабіць так, каб ён аддаваў мне грошы на крэдыт?» - задаецца яна пытаннем.

Галоўнае - сабраць доказы

Сітуацыю з чужым крэдытам на набыццё аўтамабіля пракаментавала адвакатка Надзея Станкевіч. Са слоў адваката, галоўнае ў гэтай справе - назапасіцца доказамі. Для пачатку варта напісаць яму аб тым, што крэдыт бралі для яго і ён абавязаўся яго плаціць. Калі адкажа, трэба зрабіць скрыншот перапіскі.

Таксама трэба звярнуцца ў міліцыю з заявай аб правядзенні праверкі на прадмет наяўнасці ў ягоных дзеяннях прыкмет складу махлярства. Матэрыялы праверкі могуць быць доказам у судзе, нават калі ў распачынанні крымінальнай справы адмовяць.

Калі ў распачынанні крымінальнай справы адмовяць, па спагнанне грошай давядзецца звяртацца ў суд і заплаціць дзяржаўную мыту сумаю 5% цаны пазову. «Назапасьцеся хоць нейкімі доказамі, што ён прызнаваў абавязак, - рэкамендуе адвакат. - Магчыма, ён рабіў плацяжы са сваёй карткі, гэта таксама можа стаць доказам.

Адвакат звяртае ўвагу, што крэдыт трэба плаціць у любым выпадку, інакш будуць вялікія штрафныя санкцыі.

Апошнія навіны